BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Алексіевіч: Нельга дзяліць грамадства

Нобелеўскія лаўрэаты заклікаюць Лукашэнку вызваліць усіх палітвязняў.

Лаўрэаты павіталі прыняцце закона пра амністыю і зробленыя першыя крокі па вызваленні 18 цяжка хворых зняволеных у Беларусі.

Яны заклікалі Аляксандра Лукашэнку да праяўлення гуманнасці і міласэрнасці як чалавека адказнага перад народам і яго будучыняй, кажа лаўрэатка Нобелеўскай прэміі 2015 года з Беларусі Святлана Алексіевіч:

– Нельга так дзяліць грамадства, трэба знаходзіць супольную мову, з тымі хто сядзіць, з тымі хто супраць, хто незадаволены і з тымі хто задаволены. Гэта ж адна краіна, не трэба рабіць дзве краіны, у нас адна краіна Беларусь.

Гэта першы адкрыты зварот у гісторыі за подпісамі 62 Нобелеўскіх лаўрэатаў да Лукашэнкі. Таксама зварот накіраваны да Генеральнага сакратара ААН, кіраўніцтва Польшчы і іншых краін з заклікам падтрымаць палітычную амністыю ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя