BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у Днях Беларусі ў Бруселі

“Буду працягваць рабіць усё, каб актуальныя для дэмакратычнай Беларусі пытанні заставаліся ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці!” – кажа Святлана Ціханоўская, якая бярэ ўдзел у Днях Беларусі ў Бруселі.

–  Мы абмяркуем становішча палітвязняў і метады іх вызвалення, а таксама спосабы ціску на рэжым Лукашэнкі. Я звярну ўвагу нашых еўрапейскіх партнёраў на фальш прэзідэнцкай кампаніі-2025 і патлумачу, што ўмовы для правядзення свабодных выбараў не выконваюцца, а таму вынікі не вартыя прызнання. У гэтыя дні шанец засяродзіць увагу міжнароднай супольнасці на праблемах нашай краіны. А таксама гэта магчымасць абраць канкрэтныя шляхі дапамогі беларусам.

Дні Беларусі ў Бруселі ладзяцца Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіяй у супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам.

Запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку 12 снежня будзе прадстаўлена арт-інсталяцыя «Нязломныя». Яна прысвечана праваабаронцам «Вясны», палітвязням: Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку.

Беларускае Радыё Рацыя