BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская: Гэта нагадванне памагатым рэжыму, што беспакаранасці не будзе

Дэмакратычная лідарка Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Святлана Ціханоўская ладзіць візіт у Варшаву. Сёння адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам палітычнай дзеячкі, прысвечаная перадачы Літвой у Міжнародны крымінальны суд матэрыялаў пра злачынствы Лукашэнкі.

Дзеячка зазначыла: “Пазоў Літвы ў Суд у Гаазе – гэта гістарычная падзея для беларусаў, бо гэта важны крок па аднаўленні законнасці і справядлівасці”.

– Гэта важны сігнал падтрымкі беларускага народа. Гэта нагадванне памагатым рэжыму, што беспакаранасці не будзе. Літва скарысталася сваім правам па Рымскім статуце, паколькі частка злачынстваў адбывалася ў тым ліку на яе тэрыторыі. Гаворка ідзе пра прымусовае перамяшчэнне цывільнага насельніцтва ў выніку рэпрэсій і тэрору, які развязаў рэжым Лукашэнкі.

“І хоць Беларусь сёння не знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Міжнароднага Крымінальнага Суду, але ад імя беларусаў я магу заявіць, што Рымскі Статут стане адным з першых дакументаў, ратыфікаванай дэмакратычнай уладай Беларусі”, – дадала Святлана Ціханоўская.

У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша і старшыня Хельсінскай фундацыі праў чалавека Мацей Навіцкі.

Падзея адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя