“Мы працягваем магутна ціснуць на дыктатара” — пад такім загалоўкам у нямецкай газеце Die Welt выйшаў супольны артыкул беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай і міністра замежных спраў Германіі Аналены Бербак.

“Рэпрэсіі дыктатара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі супраць свайго народа ўзмацняюцца. Мы не маем права мірыцца з гэтым”, — пішуць палітыкі ў пачатку публікацыі. Ціханоўская і Бербак падкрэсліваюць, што свабода — “падмурак мірнай Еўропы”, “за гэтую свабоду людзі ў Беларусі ў 2020 годзе выйшлі на вуліцы”, “і гэта тая свабода, якую рэжым Лукашэнкі так ненавідзіць”. Палітыкі пішуць, што “дзяржапарат у Беларусі — гэта таксама рэпрэсіўны і агрэсіўны рэжым, дыктатура, не ахвяра Пуціна. Людзі там пакутуюць не з 2020 года, яны дзесяцігоддзямі жывуць у несвабодзе”.
Гэта трэці агульны артыкул Ціханоўскай з еўрапейскімі палітыкамі. Летась выйшлі публікацыі з прэм’ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманітэ і з прэзідэнтам Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола.
Беларускае Радыё Рацыя