BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская: Існуе дзве Беларусі — важна гэта разумець

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Святлана Ціханоўская сёння прымае актыўны ўдзел у варшаўскіх падзеях, прысвечаных выбарам у Беларусі. “Мы намагаемся рабіць усё, каб сітуацыя ў краіне палепшылася”, – зазначыла дзеячка.

Распавядае Святлана Ціханоўская:

Канешне, нашы магчымасці абмежаваны ў тым, каб дапамагаць непасрэдна беларусам унутры краіны. Але мы спрабуем дапамагаць сем’ям палітвязняў, перш за ўсё ўразлівым групам. Спрабуем дапамагаць нейкімі адукацыйнымі праграмамі, бо мы не можам плесці нешта зрабіць унутры краіны. Але ў фізічным сэнсе галоўная задача — дапамагаць Беларусі як дзяржаве. Перш за ўсё, наша задача — каб пра нашу дзяржаву не забываліся, каб нас аддзялялі рэжым ад беларусаў, каб разумелі, што зараз існуе дзве Беларусі.

Сёння Святлана Ціханоўская далучыцца да вялікага маршу ў цэнтры сталіцы Польшчы, а пасля выступіць на форуме “Беларусы годныя лепшага”.

Беларускае Радыё Рацыя