Кіраўніца Кабінета сустрэлася:
з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам, прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, міністрам замежным спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, з якімі абмеркавала сітуацыю на мяжы. Пры размове з прэзідэнтам Літвы дэмакратычная лідарка паставіла ў прыярытэт праблему закрыцця межаў для беларускіх аўтамабіляў краінамі ЕЗ, заклікала знайсці шляхі яе вырашэння, у тым ліку за кошт змякчэння абмежаванняў. З кіраўніцтвам Польшчы Ціханоўская гаварыла таксама аб спосабах вызвалення палітзняволеных, падтрымцы грамадзянскай супольнасці і СМІ;
з прэм’ер-міністаркай Латвіі Эвікай Сіліня, падчас размовы з якой Святлана Ціханоўскай выказала заклапочанасць у сувязі з апошнімі рашэннямі Балтыйскіх краін абмежаваць уезд аўтамабілям на беларускіх нумарах. Кіраўніца Кабінета адзначыла, што абмежаванне б’е найперш па беларусах, а не па рэжыме, і заклікала прэм’ерку зрабіць паслабленні для фізічных асоб;
з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, пасля прывітання з якім Ціханоўская адзначыла: «Мы падтрымліваем Украіну і яе бясстрашны народ. Украіна пераможа! Беларусь будзе вольная!»;
з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, з якім сярод іншага абмеркавалі сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі;
з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду, якой беларуская лідарка выказала словы падтрымкі ў намаганнях па еўраінтэграцыі;
з прэм’ер-міністрам Ірландыі Сайманам Харысам, з якім дамовіліся правесці беларуска-ірландскую канферэнцыю па пытаннях захавання культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці. Ціханоўская распавяла пра Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку палітвязняў і папрасіла Ірландыю падтрымаць рэпрэсаваных;
з новым міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвідам Лэмі, якому Ціханоўская падзякавала за салідарнасць з дэмакратычнай Беларуссю і цвёрдую пазіцыю ў падтрымцы Украіны. «Разам нам удасца вывесці брытанска-беларускія адносіны на новы ўзровень», – адзначыла яна.
Таксама кіраўніца Кабінета мела сустрэчы са старшынём Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем і з Вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем.
@CabinetBelarus