BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская наведае Брусель

10 лютага лідарка беларускіх дэмсілаў сустрэнецца з Прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Робертай Метсолай і Прэзідэнтам Еўрапейскай рады Антоніу Коштам.

Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, асноўнымі тэмамі абмеркавання стануць:
• Рэгіянальная бяспека – пагрозы, звязаныя з ваеннай прысутнасцю Расеі ў Беларусі, і іх шырэйшыя наступствы для бяспекі Еўропы.
• Беларусь у кантэксце мірных перамоў – захаванне незалежнасці Беларусі.
• Палітвязні – каардынацыя намаганняў па ўзмацненні міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай вызвалення палітвязняў.
• Падтрымка грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя.
• Сумесная стратэгія па Беларусі на 2025 год.