Святлана Ціханоўская з 1 па 4 кастрычніка наведае Варшаву. Як паведамляе яе прэс-служба, палітык выступіць на Варшаўскім форуме па бяспецы і Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ. Сустрэнецца з міжнароднымі лідарамі і падыме крытычныя пытанні, якія тычацца Беларусі. Яна таксама правядзе сустрэчы з польскімі кіраўнікамі і афіцыйнымі асобамі.

На мінулым тыдні Ціханоўская праводзіла сустрэчы ў Нью-Ёрку, у тым ліку ўзяла ўдзел у працы генеральнай асамблеі ААН. Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская атрымала прэмію Lantos Human Rights Prize у Вашынгтоне. Кожны год ганаровы знак уручаецца за актыўную барацьбу за правы чалавека.
Сёлета ўзнагароду атрымалі Святлана Ціханоўская і Яўгенія Кара-Мурза за мужнасць і рашучасць у змаганні супраць дыктатуры на постсавецкай прасторы.






