BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская наведае з афіцыйным візітам Балгарыю

4–5 сакавіка Святлана Ціханоўская наведае Балгарыю з афіцыйным візітам, паведаміла прэс-служба палітыка.

Анансаваны шэраг сустрэч з балгарскімі палітыкамі, у тым ліку з прэм’ер-міністрам Мікалаем Дзенкавым і кіраўніком МЗС Марыяй Габрыэль.

Акрамя гэтага, Ціханоўская прыме ўдзел у двух мерапрыемствах – лекцыі, арганізаванай Сафійскім універсітэтам (тэма: “Супраціў беларускай апазіцыі вайне ва Украіне і рэжыму ў Беларусі”) і дыскусіі ў парламенцкім камітэце па справах Еўропы аб супрацьдзеянні дэмсіл расейскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі.

Чакаецца, што па выніках візіту ў парламенце Балгарыі будзе створана група “За дэмакратычную Беларусь”.

Гэта першы візіт Ціханоўскай у Балгарыю.

Беларускае Радыё Рацыя