BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская наведвае з працоўным візітам Брусель

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская наведвае з працоўным візітам Брусель. Раніцай 18 сакавіка яна ўзяла ўдзел у сустрэчы міністраў Еўразвязу па еўрапейскіх справах.

«Пакуль Лукашэнка ва ўладзе, Еўрапейскаму Звязу будзе ўвесь час пагражаць небяспека… Беларусь паказвае, што дэмакратыя і бяспека ўзаемазвязаныя: калі ўрад не паважае свой народ – ён не будзе паважаць і сваіх суседзяў», – казала Ціханоўская, звяртаючы ўвагу ў тым ліку на міграцыйны крызіс. Палітык прапанавала тры практычныя крокі:

– працягваць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі;

– узмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных ініцыятыў, тэрмінова кампенсаваць скарачэнне амерыканскай дапамогі, каб захаваць беларускія незалежныя медыя;

– забяспечыць выдачу візаў і прававы статус для беларусаў, знайсці комплексны развязак для праблем тысяч беларусаў у ЕЗ, якія не могуць падоўжыць тэрмін дзеяння пашпартоў або вярнуцца дадому.