BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў

Дзень прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі стане нацыянальным святам. Рашэнне, ухваленае ў Менску 27 ліпеня 1990 года, афіцыйна аформіла імкненне беларусаў да свабоды і незалежнасці, гэта “адзін з ключавых этапаў у гісторыі краіны”. Гэта адзначыла дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская ў 34-ю гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

“Шлях да мары быў доўгім і поўным выпрабаванняў. Мы памятаем Кастуся Каліноўскага, які аддаў жыццё за нашую свабоду, і ўдзельнікаў Слуцкага паўстання, што ахвяравалі сабой, каб абараніць незалежнасць БНР. Шануем тых, хто не даў знішчыць нашую самабытнасць і гісторыю ў 30-х гадах ХХ стагоддзя — нягледзячы на няспынныя рэпрэсіі і гвалт”.

Як вядома, у сённяшняй Беларусі 27 ліпеня афіцыйна не з’яўляецца святам, аднак у 1991–1996 гадах у гэтую дату адзначаўся Дзень незалежнасці.