BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Польшчу

Святлана Ціханоўская працягвае афіцыйны візіт у Польшчу.

Асноўнай падзеяй серады  стаў удзел Ціханоўскай у канферэнцыі АБСЕ «Чалавечае вымярэнне» ў Варшаве. Палітык далучылася да дыскусіі «Палітычныя зняволеныя ў Беларусі: сумесныя намаганні па іх вызваленні», ключавымі тэмамі якой сталі выклікі, з якімі сутыкаюцца палітзняволеныя і іх сем’і з 2020 года, а таксама магчымыя меры па ўмацаванні правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. Абмеркаванне ішло з удзелам дэлегатаў краін-чальцоў АБСЕ, экспертаў, актывістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Падчас прамовы Святлана Ціханоўская сфакусавалася на праблемах палітзняволеных у Беларусі: «Няма больш актуальнай тэмы, чым нашыя палітычныя зняволеныя. Людзям у турмах адмаўляюць у юрыдычнай і медыцынскай дапамозе. 29 палітвязняў знаходзяцца ў крытычным стане», – адзначыла палітык падчас свайго выступу.

У гэтыя хвіліны адбываецца прэс-канферэнцыя з удзелам палітычнай дзяячкі. У падзеі таксама прымаюць удзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша і старшыня Хельсінскай фундацыі праў чалавека Мацей Навіцкі.
Падзея праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя