Святлана Ціханоўская прызначыла новага дарадцу па пытаннях экалогіі — Дзмітрыя Кучука.

Яго задачамі будуць: распрацоўка пазіцыяў Офіса па пытаннях экалогіі, развіццё супрацоўніцтва з беларускімі і міжнароднымі зялёнымі арганізацыямі, каардынацыя мерапрыемстваў да 40-годдзя Чарнобыльскай катастрофы, у тым ліку правядзенне Чарнобыльскага Шляху. Дзмітрый Кучук будзе таксама ўдзельнічаць у падрыхтоўцы рэформаў і заканадаўчых ініцыятываў для новай Беларусі. Ён будзе працаваць па-за штатам.
Дзмітрый Кучук — старшыня ліквідаванай уладамі партыі «Зялёныя», былы палітзняволены (вызвалены 11 верасня 2025 года ў выніку перамоваў з ЗША), эксперт у галіне кіравання адыходамі. Актыўны ўдзельнік дэмакратычнай апазіцыі з 2002 года, у партыі «Зялёныя» з 2008 года, з 2010 года на кіраўнічых пасадах. Прадпрымальнік з 1993 года, уладальнік і акцыянер некалькіх кампаніяў.
Беларускае Радыё Рацыя






