Беларуская лідарка Святлана Ціханоўская адзначыла, што дэмакратычны бок з 2020-га году прапануе рэжыму ў Менску дыялог. “Аднак мы па-рознаму глядзім на гэты працэс”, – адзначыла палітык.

– Праблема ў тым, што рэжым бачыць дыялог не так, як мы. Для нас дыялог паміж нацыяй і рэжымам, каб дамовіцца пра мірны транзіт улады. А для рэжыму – гэта дыялог з замежнікамі, абмінаючы беларусаў. У іх формуле беларусаў няма. А для нас больш важныя сістэмныя змены ў Беларусі, незваротныя змены. І я думаю, калі гэтая прапанова зараз для іх не актуальная, то можа стаць актуальнай праз месяц, два, праз паўгода. Наша задача, каб быць гатовымі і да дыялогу, і да перамоваў, і да «круглага стала».
Гэтымі днямі Святлана Ціханоўская прымае ўдзел у Канферэнцыі “Новая Беларусь”. Падзея адбываеце ў Польшчы ў Варшаўскім універсітэце.
Беларускае Радыё Рацыя






