Вызваліць з-за кратаў усіх беларускіх журналістаў заклікала Святлана Ціханоўская ў Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў (адзначаецца 2 лістапада з 2013 года па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН у памяць пра французскіх журналістаў, забітых у Малі).
“Мы павінны памятаць, што прынамсі 36 работнікаў СМІ ўтрымліваюцца ў Беларусі ў якасці палітвязняў. Рэжым можа саджаць у турму людзей, але не можа саджаць праўду”, — падкрэсліла дэмакратычны лідар.
Яна таксама завочна павіншавала з днём нараджэння Кацярыну Андрэеву, якая чацвёрты год адзначае яго ў зняволенні. “Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб вярнуць яе — і ўсіх палітвязняў — дадому да іх сем’яў і пакласці канец гэтай несправядлівасці”, — заявіла Ціханоўская.
Крыніца: pozirk.online