BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Івонкай Сурвілай

Святлана Ціханоўская распачала візіт у Канаду з сустрэчы з Івонкай Сурвілай.

«Гэта была цёплая сяброўская гутарка, размаўлялі пра сітуацыю ўнутры краіны і стан беларускай дыяспары, пра неабходнасць умацавання беларускай ідэнтычнасці, мовы і культуры, а таксама пра міжнародную абарону інтарэсаў беларусаў. Абмеркавалі таксама супрацоўніцтва паміж Радай БНР і Аб’яднаным пераходным кабінетам, дамовіліся на рэгулярныя сустрэчы», – паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

Ціханоўская ўручыла Івонцы Сурвіле новую ўзнагароду Аб’яднанага пераходнага кабінета – Крыж Адраджэння Беларусі. Таксама дэмакратычная лідарка сустрэлася з беларусамі ў Атаве. Сярод галоўных тэм сустрэчы былі праблемы легалізацыі, падтрымка палка Каліноўскага і незалежных СМІ ды іншае.

Беларускае Радыё Рацыя