Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская выказала шчырыя спачуванні з нагоды смерці ў калоніі ў Расеі Аляксея Навальнага. Іх сустрэча прайшла ў закрытым фармаце, адзначае прэс-служба Ціханоўскай.

Вядома, што Ціханоўская і Навальная ў пятніцу прысутнічалі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Жонка расейскага апазіцыянера і палітвязня заклікала свет згуртавацца супраць рэжыму Уладзіміра Пуціна. На круглым стале на той жа канферэнцыі Ціханоўская заклікала ізаляваць Пуціна і Лукашэнку.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Прэс-служба Святланы Ціханоўскай






