Падчас візіту Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на брыфінгу для дыпламатаў у амбасадзе Польшчы на Кіпры.
Адбыліся сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Кіпра Анітай Дэметрыу, старшынём Пастаяннай камісіі па замежных і еўрапейскіх справах Харысам Джорджыядэсам і сябрамі камісіі, а таксама прэзідэнтам Кіпра Нікасам Хрыстадулідэсам
Падчас гэтых сустрэчаў абмяркоўвалі падтрымку Кіпрам свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, падтрымку Украіны, рэгіянальную і еўрапейскую бяспеку. А таксама ішла гаворка пра санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і яго набліжаных, пра падтрымку беларускай дыяспары, легалізацыю беларусаў на Кіпры і пра падтрымку сумленнага беларускага бізнэсу на Кіпры.
Паводле прэс-службы Святланы Ціханоўскай