BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком дыпламатыі ЕЗ Жазэпам  Барэлем


Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская разам з Паўлам Латушкам і Валерам Кавалеўскім сустрэлася з Вярхоўным прадстаўніком па замежнай палітыцы Жазэпам Барэлем у Бруселі. Сустрэча адбывалася ў межах працы Кансультатыўнай групы ЕЗ-Беларусь

Барэль выказаў поўную падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі, адзначыў, што будучыня Беларусі – у Еўропе. Ціханоўская падзякавала Жазэпу Барэлю за падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне, фармалізацыю супрацы з дэмакратычнымі сіламі, намаганні па вызваленні палітвязняў, падтрымку незалежных медыя, рэпрэсаваных асоб, культурных ініцыятыў, а таксама беларускай моладзі. Падчас сустрэчы прадстаўнікі Кабінету заклікалі працягваць выдачу шэнгенскіх віз, дапамагчы з вырашэннем праблем легалізацыі беларусаў у іншых краінах, трымаць межы адкрытымі для грамадзян Беларусі, пры гэтым не змяншаючы, а павялічваючы ціск на рэжым і яго памагатых.