BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім

Сустрэча адбылася падчас Дэльфійскага эканамічнага форуму ў Грэцыі.

Кіраўніца Кабінета выказала падзяку Радаславу Сікорскаму за моцны голас у падтрымку свабоднай Беларусі на міжнароднай арэне, у непрызнанні рэжыму Лукашэнкі, а таксама ў падтрымку беларусаў у Польшчы.

Разам з Сікорскім Ціханоўская абмеркавала спіс прапаноў, падрыхтаваных Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і НАУ. У прыватнасці, размова вялася аб:

  • ваенна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, апошніх пагрозах дыктатара ў бок Польшчы; пастаўках рэжымам узбраенняў для расейскай арміі;
  • праблемах з атрыманнем польскіх віз для беларусаў унутры краіны, а таксама ў трэціх краінах, дзе пражываюць беларусы;
  • пашырэнні практыкі выдачы палітычнага прытулку для беларусаў, якія не могуць вярнуцца на радзіму;
  • працягу падтрымкі польскім урадам тэлеканала «‎Белсат»‎, незалежных медыя, грамадзянскай супольнасці;
  • узмацненні санкцыйнага ціску і абмежаванні транзіту падсанкцыйных тавараў праз беларуска-польскую мяжу; прыцягненні рэжыму да адказнасці;
  • магчымых кроках для вызвалення палітзняволеных — асобна абмеркавалі лёс Анджэя Пачобута, а таксама смерць Аляксандра Кулініча;
  • фармалізацыі адносін з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам; стварэнні міжведамаснай працоўнай групы па пытаннях Беларусі і беларусаў;
  • правядзенні польска-беларускай канферэнцыі імя Т. Касцюшкі для ўмацавання польска-беларускіх сувязей і выпрацоўкі стратэгіі па Беларусі;
  • удзеле дэмакратычных сіл у праграме «‎Усходняе партнёрства», а таксама іншых міжнародных фарматах.

Крыніца: t.me/CabinetBelarus

Беларускае Радыё Рацыя