BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Наталляй Пінчук

Святлана Ціханоўская сустрэлася з жонкаю Нобелеўскага лаўрэата, праваабаронцы Алеся Бяляцкага – Наталляй Пінчук. «Я захапляюся стойкасцю і мужнасцю Наталлі, і ўдзячная ёй за цёплую сустрэчу, падтрымку і магчымасць падзяліцца супольным болем», – адзначыла Ціханоўская.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская і Наталля Пінчук – жонкі палітвязняў. Сяргей Ціханоўскі адбывае тэрмін 19,5 года калоніі строгага рэжыму, Алесь Бяляцкі асуджаны на 10 гадоў узмоцненага рэжыму.

На закрытай сустрэчы Ціханоўская і Пінчук размаўлялі пра асабістае – лёсы сужэнцаў, а таксама абмяркоўвалі шляхі да вызвалення палітвязняў і тое, як у гэтым можа дапамагчы міжнародная супольнасць.

30 красавіка было абвешчана пра стварэнне ў Нарвегіі міжнароднага фонду для падтрымкі вызваленых палітычных зняволеных з Беларусі і іхных сем’яў – гэта ініцыятыва Святланы Ціханоўскай.

Беларускае Радыё Рацыя