BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Ісландыі

Падчас свайго візіту ў Ісландыю беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з новай прэзідэнткай гэтай краіны Халай Тамасдоцір, якая заняла пасаду толькі ў жніўні 2024 года.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Падчас сустрэчы Ціханоўская і Тамасдоцір абмяркоўвалі праблему росту рэпрэсій і павелічэнне ціску на беларусаў з боку рэжыму Лукашэнкі як унутры краіны, так і за яе межамі. Таксама закранулі пытанне метадаў вызвалення і спосабы дапамогі палітзняволеным, у тым ліку — людзям, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада.

Акрамя таго, размаўлялі пра важнасць падтрымкі беларускіх незалежных медыя, бізнесу і культурніцкіх ініцыятыў ды арганізацый, а таксама падтрымкі Украіны.