BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Рабертай Метсолай і Антоніу Коштам

Падчас працоўнага візіту ў Брусель кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла сустрэчы з кіраўнікамі дзвюх з найважнейшых палітычных структур Еўропы – прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай і прэзідэнтам Еўрапейскай рады Антоніу Коштам.

Офіс Ціханоўскай паведаміў, што сустрэча Раберты Метсолы і Святланы Ціханоўскай доўжылася каля 30 хвілін, і ў цэнтры ўвагі была сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі і неабходнасць актывізацыі дапамогі беларускім незалежным СМІ і грамадзянскай супольнасці. У гэтым кантэксьце бакі віталі тое, што Паліна Шарэнда-Панасюк нарэшце вызваленая ад беспадстаўнага чатырохгадовага зняволення і цяпер можа ўз’яднацца са сваёй сям’ёй.

З Антоніу Коштам Святлана Ціханоўская абмеркавала ўзмацненне міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі, непрызнанне «бязвыбараў» 2025 года і пагрозы, звязаныя з ваеннай прысутнасцю Расеі ў Беларусі.

Фота: t.me/CabinetBelarus