BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская ў Давосе: сімвалічны ўдзел і беларускі кейс у ценю вялікай геапалітыкі

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у мерапрыемствах Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе. 21 студзеня яна далучылася да афіцыйнага брыфінгу WEF пад назвай «Can Russia Sustain a Wartime Economy?», прысвечанага эканамічным магчымасцям Расеі працягваць вайну ва ўмовах санкцый і міжнароднай ізаляцыі.

Афіцыйны брыфінг WEF Can Russia Sustain a Wartime Economy.

Як адзначае палітолаг Арцём Шрайбман, удзел беларускай прадстаўніцы ў Давосе мае перадусім сімвалічны характар:

– Яна заўсёды была сімвалічная і сімвалічнай застаецца. Беларускія дэмсілы могуць нагадваць пра Беларусь, нагадваць пра сябе, пра свае пазіцыі, але яны не могуць наўпростава ўплываць на прыняццё рашэнняў на Захадзе. Тое, што Святлане Ціханоўскай прапанавалі выступаць на панэлі па праблемах расейскай эканомікі, само за сябе прамаўляе. Адзіная магчымасць прадаць беларускую праблематыку, прадаць гэты кейс, – гэта ўбудова яго ў нейкія іншыя больш вялікія праблемы.

22 студзеня Святлана Ціханоўская таксама возьме ўдзел у панэльнай дыскусіі «Is Democracy in Trouble?» у межах Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Удзельнікі панэлі абмяркуюць сучасны стан дэмакратыі ў свеце і праблемы з ростам недаверу, палярызацыяй грамадстваў і інстытуцыйнай стомленасцю. Асобная ўвага будзе нададзеная ролі тэхналогій, інавацый і свабоднага абмену ідэямі ў захаванні адкрытых грамадстваў.

Цалкам матэрыял:

Святлана Ціханоўская з Аналенай Баербок.
Святлана Ціханоўская з генеральнай сакратаркай Amnesty International Аньес Каламар.
Святлана Ціханоўская з прэм’ер-міністрам Чэшскай Рэспублікі Андрэем Бабішам.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай.