BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская ў Коўне

Святлана Ціханоўская правяла адкрытую лекцыю ў Ковенскім універсітэце імя Вітаўта Вялікага. Лідарка прысвяціла выступ ролі дэмакратычнай Беларусі ў бяспецы Усходняй Еўропы і адказала на пытанні студэнтаў з Літвы, Беларусі, Украіны, Іспаніі, Францыі, Албаніі.

Пра вынікі сустрэчы распавядае Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі:

– Падчас свайго выступу Ціханоўская падкрэсліла важнасць Літвы, дапамогі беларусам. Коўна прыняло ўрад БНР у выгнанні, адкуль яны ўжо выехалі ў Прагу. Таму гэта падкрэслівае такую традыцыю дапамогі Літвы беларусам сто гадоў таму і цяпер. Шмат дыскусій і пытанняў было пра бяспеку ў рэгіёне, пра слабасць рэжыму Лукашэнкі. Зразумела Ціханоўская закранула важнасць нашай супольнай гісторыі, таго што беларусы і літоўцы вельмі блізкі нацыі, якія заўжды адзін аднога падтрымлівалі.

Таксама вядома, што на Пятрашунскіх могілках Коўна Ціханоўская наведала і ўсклала кветкі на магілу Клаўдзія Дуж-Душэўскага – выбітнага беларускага дзеяча, вядомага як аўтар нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай