BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская: У нашым рэгіёне зноў вырашаецца лёс свабоды

This image has an empty alt attribute; its file name is photo_2024-03-22_21-34-34-1024x682.jpg

“У нашым рэгіёне зноў вырашаецца лёс свабоды, дэмакратыі і права народаў на самавызначэнне”, між іншым пра гэта казала беларуская лідарка Святлана Ціханоўская ў парламенце Літвы. Там завяршылася двухдзённая Канферэнцыя Каліноўскага. Палітычныя дыскусіі пра праблемы і небяспеку ў рэгіёне, асобная панэль – прысвечаная Беларусі.

Пра вынікі канферэнцыі кажа іншая яе ўдзельніца, намесніца спікера Каардынацыйнай рады Вольга Павук:

– Галоўная праца на такіх мерапрыемствах, яна ідзе па-за афіцынфмі часткамі. Шмат розных сустрэч адбываецца ўжо па-за фарматам самой канферэнцыя. Я ведаю, што Святлана Ціханоўская мела некалькі сапраўды важных размоў з амерыканскімі чыноўнікамі, а таксама з іншымі высокапастаўленымі людзьмі. Таму я думаю, што плён з гэтага для Беларусі ёсць.

Гэта ўжо пятая Канферэнцыя Каліноўскага з удзелам Святланы Ціханоўскай, літоўскіх, польскіх і ўкраінскіх палітыкаў. Яе арганізатарамі выступаюць Сейм Літвы, Офіс Святланы Ціханоўскай, Фонд Конрада Адэнаўэра і Міжнародны рэспубліканскі інстытут.

Беларускае Радыё Рацыя