Палітык наведае Злучаныя Штаты з 22 па 27 верасня. Падчас візіту Ціханоўская возьме ўдзел у тыдні высокага ўзроўню 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН і сустрэнецца з сусветнымі лідарамі, прадстаўнікамі міжнародных арганізацыяў і беларускай дыяспарай.

Галоўнай тэмай абмеркаванняў пры сустрэчах з удзелам Ціханоўскай стане міжнародная падтрымка беларускага дэмакратычнага руху. Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у асноўных мерапрыемствах, арганізаваных Атлантычнай Радай, Глабальнай ініцыятывай Клінтана і беларускім Свабодным тэатрам, паведамляе прэс-служба палітыка. Сёння Ціханоўская возьме ўдзел ў сумесным з Дэлегацыяй Еўрапейскага звязу пры ААН мерапрыемстве: «Палітычныя зняволеныя ў Беларусі», якое пройдзе у Нью-Ёрку.