BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў Адкрытым форуме NATO

Святлана Ціханоўская удзельнічае ў Адкрытым форуме NATO, які праходзіць паралельна з самітам Паўночнаатлантычнага альянсу ў Гаазе. Як паведаміла выданне “Позірк”, яна перадасць еўрапейскім краінам аналітычны дакумент Red Paper, у якім вызначаныя рызыкі, якія стварае рэжым Аляксандра Лукашэнкі для бяспекі Еўропы.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

У дакуменце, падрыхтаваным яе камандай, адзначаецца, што будучыня еўрапейскай бяспекі «неад’емная ад будучыні Беларусі», якая знаходзіцца на ўсходнім флангу ЕЗ і «становіцца ўсё больш важным вузлом у геапалітычнай архітэктуры рэгіёну — як крыніца рызыкі, так і патэнцыйны якар стабільнасці».

Як паведаміла прэс-служба, раніцай 24 чэрвеня Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Гаазе з кіраўніком ураду Нідэрландаў Дыкам Схофам і міністрам замежных спраў краіны Каспарам Вэлдкампам, па запрашэнні якога Святлана Ціханоўская ўдзельнічае у Адкрытым форуме NATO. Апрача таго, яна мела размовы з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ і сенатарамі ЗША Крысам Кунсам і Джын Шахін.