BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская ўпершыню прыме ўдзел у саміце Трохмор’я

Святлана Ціханоўская ўпершыню запрошана на Саміт Трохмор’я. Пра гэта паведамляецца на яе старонцы ў Фэйсбук. Саміт «Ініцыятыва трох мораў» сёлета пройдзе ў Варшаве 28-29 красавіка.

Саміт Трохмор’я існуе з 2015 года. Гэта палітычная і бізнес-платформа, якая спрыяе паляпшэнню адносін у транспартнай, энергетычнай і лічбавай сферах. Яна аб’ядноўвае 13 краін Еўрапейскага Звяза, размешчаных паміж Адрыятычным, Балтыйскім і Чорным морамі. Стратэгічныя партнёры ініцыятывы — ЗША, Германія, Еўрапейская камісія і Японія. Рэгіянальнымі партнёрамі з’яўляюцца Украіна і Малдова.