Святлана Ціханоўская прыбыла ў Берлін, каб 9 лістапада прыняць ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 35-годдзю падзення Берлінскай сцяны. Пра гэта палітык паведаміла ў сваім акаўнце ў сацсетцы Х. Падзенне Берлінскай сцяны Ціханоўская назвала «важнай вяхой у барацьбе за свабоду ў Еўропе».
«З нецярпеннем чакаю сустрэчы з палітыкамі, актывістамі і прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі», – напісала яна.
Нагадаем, Берлінская сцяна – гэта назва комплексу інжынерна-тэхнічных збудаванняў і ўмацаванняў з абсталяванай забароненай зонай, збудаваных камуністычнымі ўладамі ГДР па ўказанні кіраўніцтва СССР вакол Заходняга Берліна па лініі размежавання. Існавала з 13 жніўня 1961 года па 9 лістапада 1989 года. Разбурэнне сцяны стала сімвалам аб’яднання Германіі і дэмакратызацыі Еўропы.