BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у саміце NATO ў Вашынгтоне

Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні возьме ўдзел у грамадскім форуме NATO.

Сустрэча пройдзе з 9 па 12 ліпеня ў Вашынгтоне. Запланаваны выступ Ціханоўскай, яна раскажа пра сітуацыю ў Беларусі. Мяркуецца, што акцэнт будзе зроблены на гібрыдных нападах рэжыму Лукашэнкі на Польшчу, Літву і Латвію, размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі і магчымых сцэнарыях развіцця падзей.

“У аснове альянсу ляжаць каштоўнасці, блізкія беларусам — свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закона. Я ўпэўнены, што кожнай еўрапейскай краіне неабходна будаваць паважлівыя і канструктыўныя адносіны з NATO”, — заявіла Святлана Ціханоўская перад пачаткам форуму.

Беларускае Радыё Рацыя