25 жніўня Святлана Ціханоўская выступіць на Campus Polska ў Ольштыне. Выступ запланаваны на 10:00 у галоўнай зале фестывалю.

У фестывалі бяруць удзел прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, кіраўнік Еўрапейскага парламента Роберта Мецала, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Вера Юрава і былы прэм’ер-міністр Фінляндыі Сана Марын.
Campus Poland of the Future – гэта штогадовае тыднёвае мерапрыемства, на якім абмяркоўваюцца пытанні палітыкі, бяспекі, культуры, адукацыі і грамадзянскай супольнасці. Паводле ацэнак арганізатараў, сёлета ў Кампусе бяруць удзел 1500 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя