BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская выступіла на форуме ў Седоне

Святлана Ціханоўская распачала свой візіт у ЗША з удзелу ў Sedona Forum — штогадовым форуме, які арганізуе Інстытут Маккейна, паведамляе t.me/tsikhanouskaya. Мерапрыемства аб’ядноўвае сусветных лідараў для абмеркавання ключавых выклікаў дэмакратыі, правоў чалавека і бяспекі.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Беларуская лідарка выступіла на панэлі, прысвечанай наступствам вайны ва Украіне, зменам у бяспецы Еўропы і ролі ЗША пры новай адміністрацыі.

Падчас выступу Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што перамір’е без справядлівасці толькі ўзмоцніць Пуціна і пагрозу для Беларусі і рэгіёну.

Таксама Ціханоўская адзначыла, што Беларусь можа стаць плацдармам для будучых нападаў. «Мы ўжо бачым, як беларуская тэрыторыя выкарыстоўваецца для шантажу нашых заходніх суседзяў — размяшчэнне ядзернай зброі, вайсковыя вучэнні, якія ў мінулы раз скончыліся вайной ва Украіне. Таму мы просім вас — стойце побач з беларускім народам, стойце побач з украінцамі. Мы на перадавой у гэтай барацьбе супраць дыктатуры».

Святлана Ціханоўская наведвае ЗША 1–7 траўня.