BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская выступіла перад камітэтам Парламенцкай асамблеі АБСЕ

“Дэмакратычныя перамены ў Беларусі могуць справакаваць перамены ў Расеі, а таксама выйсці з тупіку ў расейска-украінскай вайне. Гэта можа стварыць зусім новую рэальнасць, у якой дэмакратычныя краіны змогуць узначаліць барацьбу з тыраніяй», – заявіла ў Вене лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі на сустрэчы з Групай сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ. Затым Ціханоўская выступіла перад камітэтам Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Фота: tsikhanouskaya.org

У сваім выступе яна распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, пра адсутнасць выбараў і непрызнанне бязвыбараў 25 лютага, заклікала не прызнаваць новапрызначаны “парламент” і не запрашаць чальцоў гэтага нелегітымнага ўтварэння на сесіі ПА АБСЕ. Ціханоўская заклікала да рашучасці і нестандарных рашэнняў.

Фота: tsikhanouskaya.org

Паводле інфармацыі прэс-службы Ціханоўскай, калі на сесіі анансавалі выступ Ціханоўскай, дэлегацыя лукашэнкаўцаў дэманстратыўна пакінула залу. Амерыканскі кангрэсмен Джо Уілсан аб’явіў хвіліну маўчання ў знак ушанавання памяці беларускага палітвязня Ігара Ледніка і расейскага Аляксея Навальнага.

26-27 лютага Святлана Ціханоўская будзе знаходзіцца ў Жэневе. Яна прыме ўдзел у Радзе па правах чалавека ААН. На 5 сакавіка запланаваны візіт Ціханоўскай у Балгарыю, там адбудзецца сустрэча з урадам краіны. 6-7 сакавіка адбудзецца візіт Ціханоўскай у Бухарэст, дзе лідарка беларускіх дэмсілаў выступіць на з’ездзе Еўрапейскай народнай партыі.

Беларускае Радыё Рацыя