Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з больш чым 2000 тысячы экранаў па ўсёй краіне, паведамляе Офіс палітыка.
Трансляцыя відэазвароту пачалася па ўсёй Беларусі сёння ў 15:00 – у другую гадавіну поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну і падчас выбараў, якія праводзяцца ўладамі, якія Ціханоўская назвала «безвыбарамі».
“Беларусы, я ведаю, што вы не забыліся. Мы сказалі “Не” дыктатуры. Мы сказалі “Не” вайне. Сёння мы гаворым “Не” фальшывым выбарам. Мы ўмеем змагацца. Мы ўмеем аб’ядноўвацца. Мы ўмеем перамагаць. Мы не спынімся, пакуль усе не будуць вольнымі. Перамены Беларусі – задача кожнага з нас», – кажа Ціханоўская ў звароце.
Паведамляецца, што відэа магло выйсці агулам на больш чым 2000 экранаў — на плошчах, у супермаркетах, гандлёвых і спартовых цэнтрах.
Пра акцыю па ўзломе сістэмы распавёў BELPOL, які і ўзяў на сябе адказнасць за яе правядзенне.