BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Перамогі

Вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблем. Да 80-й гадавіны Перамогі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак са словамі пра вайну, мір і адказнасць перад гісторыяй.

Скрыншот відеа.

«Другая сусветная вайна — гэта рана, якая не зарастае. Гэта боль, які мусіць нагадваць нам: вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблем», – кажа палітык:

– Асабліва балюча глядзець, як гэты дзень выкарыстоўваюць для апраўдання новай вайны, для маніпуляцый і рэпрэсій. І ўлада карае людзей, якія маюць смеласць сказаць «не вайне». Але менавіта так, словамі «не вайне», намагаемся пазбегнуць памылак мінулага. У беларусаў памяць пра Другую сусветную вайну жыве дагэтуль. Менавіта таму беларусы катэгарычна не прымаюць заваёўніцкіх войнаў і імперскіх амбіцый, што і ёсць галоўнай прычынай таго, што двум дыктатарам не ўдалося ўцягнуць у расейскую агрэсію супраць Украіны беларускі народ.

«Я бачу, як сёння ў Беларусі спрабуюць ператварыць гэтую дату ў яшчэ адно шоу — гучныя лозунгі, ваенная тэхніка. Але мір не нараджаецца ў маршах. Мір — у нашай памяці, у спачуванні, у клопаце пра блізкіх і адно аднаго», – адзначаецца ў звароце Святланы Ціханоўскай.

YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя