BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам

Святлана і Сяргей Ціханоўскія, якія знаходзяцца ў Польшчы са сваім першым сумесным афіцыйным візітам, ужо сустрэліся з польскім прэзідэнтам Анджэем Дудам. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай, абяцаючы распавесці падрабязнасці пазней.

Акрамя Цтханоўскіх з беларускага боку прысутнічае дараца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і кіраўнік Народнага актыкрызіснага ўпраўлення і намеснік Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка.

Таксама, як раней паведамлялася, у іх запланавана сустрэча з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.

Акрамя таго, на сёння ўвечары намечаны ўдзел Ціханоўскіх у акцыі салідарнасці з палітвязнямі, які ладзяць беларусы Варшавы каля помніка Каперніку. Стрым з падзеі намечаны на 19 гадзін па польскім часе.

Фота: t.me/tsikhanouskaya