
Святлана і Сяргей Ціханоўскія запрашаюць на акцыю ў Вільні. Адпаведны зварот змешчаны ў фэйсбуку Ціханоўскай:
Далучайцеся ўжо ў суботу!
Сяргей толькі выйшаў на волю, але ўжо гатовы зноў далучыцца да нашага руху!
Прыходзьце, каб пагаварыць са Святланай і Сяргеем — як і раней, калі Сяргей ездзіў па Беларусі і слухаў людзей, калі Святлана выходзіла з беларусамі на акцыі. Каб паказаць, што мы працягваем барацьбу за вольную Беларусь. Мы памятаем пра ўсіх палітвязняў, што застаюцца за кратамі, і змагаемся за іх вызваленне. І мы не даруем рэжыму яго злачынствы.
Голас кожнага і кожнай важны: пабачым адно аднаго і выкажам сваю салідарнасць!
Святлана Ціханоўская:
«Сустрэчы з беларусамі — гэта тое, што заўсёды давала мне сілу. А цяпер мы можам рабіць гэта разам з Сяргеем. За кратамі застаюцца больш за 1000 палітычных зняволеных, і мы разам працягваем за іх змагацца».
Сяргей Ціханоўскі:
«Я зноў з вамі — і зноў гатовы да барацьбы, каб пабудаваць краіну для жыцця. Але мне патрэбныя вы, беларусы».
Калі? Субота, 28 чэрвеня, 12:00
Дзе? Плошча Вінцаса Кудзіркі
Жыве Беларусь!
Арганізатары сустрэчы звяртаюць увагу, што апошнімі днямі з’явілася мноства фэйкавых каналаў і старонак у сацсетках, якія заклікаюць дасылаць здымкі з івэнтаў і акцый беларускай дыяспары. “Калі ласка, будзьце пільнымі і не адгукайцеся на правакацыі. Мы ніколі не просім дзяліцца дадзенымі, здымкамі ці нечым адчувальным, што магло б быць небяспечным для людзей. Калі ласка, дбайце пра сваю бяспеку і правярайце тых, з кім камунікуеце”, – заклікаюць арганізатары сустрэчы.