BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Мацкевіч: Мы ўсе павінны вярнуцца ў Беларусь і зрабіць тое, што не зрабілі цягам 30-ці апошніх гадоў

У наступным годзе беларусы змогуць выбраць новы склад Каардынацыйнай рады. Сам орган – протапарламент беларусаў у выгнанні – распрацаваў ўласны Этычны кодэкс, каб пазбегнуць унутраных канфліктаў. У знешняй сферы Каардынацыйная рада таксама праяўляе актыўнасць: правяла рэзанансныя слуханні па палітзняволеных у Варшаве, прыняла ўдзел у Стратэгічным дыялогу ў ЗША і пасяджэнні Кансультатыўнай групы «Беларусь-Еўразвяз» у Брусэлі.

Наша карэпандэнтка Вольга Сямашка, пагутырала з сябрам Каардынацыйнай рады Святланай Мацкевіч пра тое, ці дапаможа Этычны кодэкс захаваць цэласнасць Каардынацыйнай рады; ці патрэбная органу празрыстасць і якая будучыня чакае яго на палітычным полі ў будучым годзе; ці можна весці перамовы з Лукашэнкам пра палітвязняў і якую ролю ва ўсім гэтым могуць адыграць ЗША.

Святлана Мацкевіч: Я з’яўляюся сябрам Каардынацыйнай рады з лютага гэтага года. І трапіла ў накірунак – гэта распрацоўка Этычнага кодэкса і ў працоўную групу па слуханні адносна палітвязняў. І таксама працую ў камісіі па адукацыі.

РР: Тэмы палітвязняў і адукацыі – яны ў нас на слуху. А вось пра Этычны кодэкс пішуць даволі рэдка.

Святлана Мацкевіч: Гэты дакумент распрацоўваўся адмыслова, таму што Каардынацыйная рада – гэта новая арганізацыя, якая павінна мець падмурак і некаторую сістэму каштоўнасцяў, якая нас усіх аб’ядноўвае ў нашых мэтах. У дадатак да Статута было вырашана, што неабходна стварыць Этычны кодэкс, які рэгуляваў бы камунікацыю ўнутры Каардынацыйнай рады, які фіксаваў бы асноўную сістэму каштоўнасцяў і тлумачыў, што можа кожны дэлегат рабіць у гэтым накірунку, а што лічыцца не этычным. Гэта будзе фіксацыя дэмакратычных правілаў і нормаў.

Цалкам размова:

З «Госцяй Рацыі» – з сябрам Каардынацыйнай рады Святланай Мацкевіч, размаўляла Вольга Сямашка.