BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлане Ціханоўскай уручылі прэмію «Еўрапеец году»

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Даніі. У Капенгагене адбываецца саміт за дэмакратыю. На ягоных палях Святлане Ціханоўскай уручылі прэстыжную прэмію «Еўрапеец году», якая ўручаецца дацкім філіялам Міжнароднага еўрапейскага руху, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

«Мы, беларусы, можам рабіць свой унёсак у развіццё Еўропы. З нашай унікальнай культурай, выдатным геаграфічным становішчам, адкрытым і працавітым народам. Я ўпэўненая, што еўрапейскі праект ніколі не будзе поўным бяз вольнай Беларусі і без суверэннай Украіны», — сказала Ціханоўская у сваёй прамове з нагоды атрымання прэміі.

Раней «Еўрапейцамі году» былі прызнаныя, сярод іншага, прэзідэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм’ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдрыксэн.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/tsikhanouskaya