BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сырскі ўпершыню пракаментаваў аперацыю ў Курскай вобласці

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі ўпершыню пацвердзіў, што ўкраінскія вайскоўцы праводзяць аперацыю ў Курскай вобласці.

Цяпер пад кантролем Украіны знаходзіцца каля 1000 квадратных кіламетраў тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, сказаў Сырскі на пасяджэнні Стаўкі.

Расейскія ўлады заявілі, што ўкраінскія вайскоўцы кантралююць ужо 28 населеных пунктаў Курскай вобласці. У той жа час аналітыкі сцвярджаюць, што насамрэч гэты лік куды большы. Размова ідзе аб больш як 40 населеных пунктах.

Таксама ў сетках з’явіліся відэа, якія пацвярджаюць, што ўкраінскія вайскоўцы цалкам кантралююць вузлавы горад Суджа ў Курскай вобласці РФ. На відэароліку можна ўбачыць, што ўкраінскі ваяр ходзіць па адной з вуліц горада.

Паводле unian.net