BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Так званыя „выбары“ ў Беларусі праходзяць у атмасферы маўчання

Здымак ілюстрацыйны

У атмасферы маўчання праходзяць нібы прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. У людзей пануе страх, што ўжо далёка ад дэмакратыі. Больш за тое, няма альтэрнатывы і канкурэнцыі, ніхто з іншых кандыдатаў не тлумачыць, чаму варта галасаваць за іх, а не за Аляксандра Лукашэнка, — перакананы эксперт па выбарах, былы кіраўнік дэпартаменту выбараў БДІПЧ АБСЕ Аляксандр Шлык:

Калі б нашыя людзі маглі задаваць пытанні так званым кандыдатам, хіба найлепшым пытаннем было б: чаму галасаваць за вас, а не за Лукашэнку? І тады б мы вельмі добра зразумелі, што адказу на гэтае пытанне ў гэтых так званых кандыдатаў няма. Яны змагаюцца ў тым, хто больш любіць Лукашэнку і хто мацней будзе яго падтрымліваць падчас гэтай так званай выбарчай кампаніі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Выбары беларускага прэзідэнта прызначаныя на наступную нядзелю — 26 студзеня. Да моманту пераабрання Аляксандра Лукашэнка засталося меньш за два тыдні.

Беларускае Радыё Рацыя