BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тэлефонная размова Пуціна і Трампа: Фрыдман аб стратэгіі Расеі, будучыні перамоваў і Беларусі

18 сакавіка адбылася другая тэлефонная размова паміж прэзідэнтамі Расеі Уладзімірам Пуціным і ЗША Дональдам Трампам. Асноўнымі тэмамі сталі магчымае спыненне нападаў па энергетычнай інфраструктуры і абмеркаванне ўмоў перамір’я.

Па меркаванні палітолага Аляксандра Фрыдмана, перамовы дэманструюць, што Расея працягвае ўскладняць працэс мірнага ўрэгулявання:

– Ёсць і добрыя вынікі – тое, што адбудзецца абмен ваеннапалоннымі, тое, што Расея абяцала вызваліць больш 20 чалавек цяжка параненых. Гэта, безумоўна, добрыя вынікі. Што тычыцца дамоўленасці пра тое, што спыняцца ўдары энергетычнай інфраструктуры, пакуль трэба паглядзець, як гэта будзе працаваць. Што тычыцца ўсяго астатняга, гэта проста пакуль гучныя заявы. Працягваць перамовы? Ну яны ўжо фактычна былі. Тое, што мы зараз ад Трампа бачым, гэта такая спроба зрабіць добрую міну пры дрэннай гульні. А расейскі бок навязвае доўгатэрміновыя, цяжкія, дэтальныя перамовы.

Палітолаг дадаў, што ў Трампа ўсё яшчэ ёсць магчымасці для ціску на Расею праз новыя санкцыі і працяг паставак зброі ва Украіну. У якасці пляцоўкі для далейшых перамоваў, хутчэй за ўсё, застанецца Саудаўская Аравія, а вось Менск, паводле Фрыдмана, наўрад ці будзе разглядацца як месца для такіх перамоваў у бягучай палітычнай сітуацыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя