BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тэма парушэнняў правоў беларускіх і ўкраінскіх дзяцей разглядалася у літоўскім Сейме

Тэма парушэнняў правоў беларускіх і ўкраінскіх дзяцей на тэррыторыі Беларусі разглядалася 27 чэрвеня ў Інфармацыйным цэнтры Сейма Літоўскай Рэспублікі. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўніца Беларускага Хельсінскага камітэта Кацярына Дзейкала, эксперт-аналітык Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан і прадстаўніца ўстановы «Дактары за праўду і справядлівасць», псіхалагіня Вольга Вялічка.

З вітальным словам перад праваабаронцамі, экспертамі і журналістамі выступіла дэпутатка літоўскага Сейма, сябра камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Давіле Шакілене.