Тэрарысты палестынскага руху “Хамас” вызвалілі трох закладнікаў, сярод якіх – расеец Аляксандр Труфанаў. Пра гэта паведамляе Times of Israel.

Закладнікаў перадалі супрацоўнікам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Гэта ўжо шосты абмен закладнікамі ў рамках першага этапу ўгоды паміж Ізраілем і «Хамасам”. У сваю чаргу Ізраіль павінен вызваліць з турмаў сёння 15 лютага 369 арабскіх зняволеных.
Нагадаем, у студзені Ізраіль і ХАМАС дасягнулі пагаднення аб спыненні агню і абмене закладнікаў на палестынскіх зняволеных.
Пазней ХАМАС абвясціў, што перастане вызваляць закладнікаў пасля таго, як армія Ізраіля нібыта парушыла пагадненне аб спыненні агню. Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паабяцаў аднавіць абстрэлы сектара Газа, калі закладнікаў не вернуць да поўдня 15 лютага. Неўзабаве пасля гэтага кіраўніцтва палестынскай групоўкі заявіла, што працягне вызваляць палонных ізраільцян.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Sipa / Scanpix





