Выданне The Economist са спасылкай на даныя заходняй разведкі, прадстаўнікоў абароннага ведамства, інфармацыю з сайта UAlosses паспрабавала ацаніць колькасць украінскіх страт.

Паводле выдання, Украіна магла страціць ад 60 да 100 тысяч жаўнераў загінулымі, яшчэ каля 400 тысяч салдат маглі атрымаць цяжкія раненні. Гэтыя лічбы не ўключаюць загінулых сярод цывільнага насельніцтва, даных пра якіх мала. Лічыцца, што загінула некалькі дзясяткаў тысяч грамадзянскіх асоб, — дадае The Economist.
Што тычыцца расейскіх страт, то, паводле даных выдання, Расея за гэты час страціла каля 200 тысяч вайскоўцаў забітымі.