Амерыканская газета The Washington Post апублікавала рэдакцыйны артыкул пра беларускіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада – гэта значыць без сувязі са знешнім светам. У прыватнасці, у ёй гаворыцца пра Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча.

Аўтары адзначаюць, што гэтая практыка “выходзіць далёка за межы Беларусі”, і нагадваюць аб Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў, ухваленай Генеральнай Асамблеяй ААН у 2010 годзе.
“Палітычныя зняволеныя, кінутыя ў турму за выступ супраць аўтарытарнага праўлення або за журналістыку, якая раскрывае праўду, часта перажываюць змрочныя кашмары. Яны задаюцца пытаннем: “Ці памятае хто-небудзь пра мяне?”. Маўчанне можа быць страшным. Пры дыктатары Аляксандру Лукашэнку Беларусь часта служыла палігонам для выпрабавання метадаў рэпрэсій. Цяпер ён прымяняе жорсткія псіхічныя катаванні, трымаючы палітычных зняволеных без сувязі са знешнім светам больш за год”, – чытаем у артыкуле The Washington Post.
Беларускае Радыё Рацыя





