Менавіта апошнім часам дэмакратычныя сілы Беларусі адчувалі найбольш сканцэнтраваны, магутны ціск з боку рэжыму. Пра гэта распавёў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Аднак у гэтым ён заўважыў і станоўчы момант:

– Мы не сутыкаліся з такой колькасцю пагрозаў, нападаў, спробаў завербаваць супрацоўнікаў. І гэта тычыцца не толькі нашай каманды, прызнанне кабінета тэрарыстычнай арганіказцыяй, фэйкавыя журналісты, дыскрэдытацыя, публікацыя гэтых усіх дзіўных фільмаў. Хаця з іншага боку знаходжу тут пазітыўную рэч, бо гэты фільм паказаў, што ў патэнцыйным круглым стале ў Беларусі будуць удзельнічаць і супрацоўнікі КДБ. Толькі чалавек, які падтрымлівае нас, мог падрыхтаваць гэты фільм. Так што рэдактары ад КДБ, афіцэры КДБ, якія рабілі, фактычна рабілі ўсё на карысць дэмакратычным сілам, бо гэта поўны фэйк, поўная бязглуздзіца, у якую, думаю, што не паверыў ні адзін нармальны чалавек”
Павел Латушка заклікаў беларусаў больш размаўляць з міжнароднымі палітычнымі дзеячамі. “Зараз мы, як ніколі, блізкія да таго, каб прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку да адказнасці”, – дадаў кіраўнік НАУ.
Беларускае Радыё Рацыя






