Польска-беларуская мяжа павінна быць абаронена ўсімі сіламі Еўразвязу і НАТА – заявіў міністр унутраных спраў Польшчы Томаш Семоняк.

Напярэдадні прайшла сустрэча міністра Семоняка з яго нямецкай калегай Нэнсі Фэзер, на памежным пераходзе Полаўцы-Пяшчатка яны далі супольны брыфінг.
“Мы робім усё, каб гэтая мяжа была шчыльнай і бяспечнай, каб унутраныя межы ў Еўразвязе не адраджаліся,” – сказаў Семоняк. Адказваючы на пытанне журналістаў пра рашэнні ўрада Польшчы, датычныя забароны на міжнародную абарону для мігрантаў Семоняк адзначыў:
– Прыняты дакумент «Міграцыйная стратэгія». І гэты дакумент павінен прайсці рэгістрацыйную працэдуру. Гэта значыць, згодна закону, у найбліжэйшыя тыдні ён з’явіцца ў Сейме і Сенаце. І зразумела, усё будзе адбывацца згодна з міжнародным правам і польскай Канстытуцыяй.
Міністар Фэзер у сваю чаргу падкрэсліла, што дзейнасць Польшчы на знешняй мяжы Еўразвязу значна спрыяе павышэнню бяспекі ў Еўропе. «Я разумею, што гэта вялізны выклік, які заслугоўвае нашай вялікай павагі», – працягвала яна. Нямецкі міністр запэўніла ў падтрымцы будучага старшынства Польшчы ў Радзе Еўразвязу з галоўнымі тэмамі – міграцыя і бяспека.
Беларускае Радыё Рацыя