BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Томаш Шміт атрымаў працу ў дзяржаўным агенцтве БелТА

Томаш Шмідт. Скрыншот з тэлеканала Polsat. Здымак ілюстрацыйны

Былы польскі суддзя, які ўцёк у Беларусь, цяпер будзе браць інтэрв’ю ў запрошаных гасцей. «Вельмі добрая праца», – пракаментаваў новую пасаду Шміт. У базе вакансій, рэдактарам БелТА прапануюць 1500 рублёў, што ў разы менш заробку суддзі ў Польшчы. З дэкларацыі 2022 года Шміта вынікае, што яго заробак у Польшчы складаў больш за 22,5 тысячы злотых штомесяц (каля 5,5 тысячы даляраў).

Суддзя Томаш Шміт збег у Беларусь шостага траўня і папрасіў палітычнага прытулку. У Польшчы супраць яго пачалі крымінальную справу за шпіянаж. На думку пракуратуры, ён «прымаў удзел у гібрыднай вайне, якую Беларусь і Расея вялі супраць Польшчы».

Беларускае Радыё Рацыя